Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала лічыць мэтазгодным увядзенне ў Беларусі суда прысяжных. Аб гэтым ён заявіў 3 чэрвеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі.
Валянцін Сукала лічыць, што шмат у чым фармальным сёння з’яўляецца інстытут народных засядацеляў, які не аказвае пазітыўнага ўплыву на якасць правасуддзя. «Прынцып народаўладдзя мог бы быць захаваны шляхам трансфармацыі гэтага інстытута ў суд прысяжных па вельмі абмежаванай колькасці спраў і толькі ў вышэйстаячых судах», — сказаў ён.
Старшыня Вярхоўнага суда таксама прапанаваў некаторыя арганізацыйныя і практычныя меры, накіраваныя на ўстараненне выяўленых недахопаў і агульнае павышэнне эфектыўнасці правасуддзя. У прыватнасці, для зніжэння нагрузкі на суддзяў без павелічэння судовага персаналу Вярхоўны суд падрыхтаваў шэраг заканадаўчых прапаноў.
«дасць магчымасць ужо ў гэтым годзе знізіць аб’ёмы грамадзянскага правасуддзя больш як на 20 працэнтаў. Акрамя таго, Вярхоўны суд завяршыў падрыхтоўку законапраекта, які прадугледжвае ўвядзенне шырокіх элементаў апеляцыі ў крымінальнае судаводства», — паведаміў Валянцін Сукала.Па-першае , выключэнне з судовай юрысдыкцыі фактычна бясспрэчных грамадзянскіх спраў (запазычанасці па банкаўскіх крэдытах, плацяжах за паслугі ЖКГ) і перадача іх у іншую сферу разгляду
На яго думку, значна знізіць нагрузку можна і за кошт дасудовага спынення крымінальных спраў за бяспечныя злачынствы.
«Адміністрацыйны працэс па сваёй сутнасці павінен быць спрошчаны і паскораны. Лічу, што абсалютная большасць спраў аб дробным хуліганстве, распіцці спіртных напіткаў (а іх у судах у 2010 годзе было разгледжана больш за 270 тыс.) маглі б разглядаць начальнікі РАУС, самі накладаючы спагнанне, не звязанае з арыштам», — лічыць Валянцін Сукала