Мірны быў лепшым парным тэнісістам свету з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года і з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года.
Яго партнёр па пары Дэніэл Нестар (Канада) перамясціўся з трэцяга на чацвёртае месца. Летась Нестар таксама выйграў «Ралан Гарос» (з сербам Ненадам Зімонджычам), таму цяпер проста абараніў ачкі. Мірны год таму выбыў у 1/16 фіналу (гуляў з індыйцам Махешам Бхупаці), таму цяперашняя перамога дадала яму 1.910 ачкоў.
Вікторыя Азаранка апусцілася з чацвёртага на пяты радок у рэйтынгу ВТА, саступіўшы месца пераможцы «Ралан Гарос» На Лі. Кітаянцы Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале.