Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра 7 чэрвеня ў Беларусі будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывы да 12—14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—18°С,

максімальная днём ад плюс 26°С па поўначы — да плюс 32°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 7 чэрвеня невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14—16°С,

максімальная днём плюс 27—29°С.

8 чэрвеня ў Беларусі невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—19°С,

максімальная днём — плюс 26—32°С.

9 чэрвеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13—19°С, па паўночным усходзе плюс 9—12°С;

максімальная днём плюс 24—29°С, па паўднёва-заходняй палове плюс 30—32°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў сувязі з пераважаннем сухога надвор'я на большай частцы тэрыторыі краіны і высокай тэмпературай у Брэсцкай і Гомельскай абласцях захоўваецца высокая небяспека ўзнікнення лясных пажараў. У гэтай сувязі яны заклікаюць грамадзян быць асцярожнымі з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?