Амерыканцы друкуюць новыя грошы і рыхтуюць замену даляраў. Прычым замяніць старыя даляры на новыя адзін на адзін можна будзе толькі ў выпадку, калі яны ляжаць на банкаўскіх рахунках. Наяўныя даляры мяняцца не будуць.
Дык вось, калі ў каго даляры ляжаць удома, у таго яны прападуць. Таму варта занесці даляры ў банкі.
Рэпарцёр «Нашай Нівы» чуў гэтую «інфармацыю» ад некалькіх асобаў, што працуюць на розных прадпрыемствах Мінска. У абодвух выпадках такую параду яны атрымалі ад заводскіх ідэолагаў.

Як вядома, платныя пасады ідэолагаў існуюць на ўсіх прадпрыемствах і ўстановах краіны. Імаверна, гэтыя людзі маюць чарговае заданне пераканаць калег у мэтазгоднасці вярнуць грошы ў банкі. Застрашаныя фінансавым крызісам, беларусы былі масава пазнімалі валюту і рублі з рахункаў. Рублі імкліва абясцэньваліся, а наконт валюты людзі баяліся дэфолту.

Золатавалютныя запасы Беларусі знізіліся да крытычнага ўзроўню, у выніку чаго Нацбанк быў вымушаны дэвальваваць рубель амаль на 60%. Тым не менш, валюты ў абменніках усё адно няма, а курс чорнага рынку на 20% перавышае афіцыйны.

Варта адзначыць, што, у адрозненне ад СССР, ЗША абмену грошай ніколі не рабіла.
Дагэтуль прымаюцца любыя банкаўскія білеты, выпушчаныя амерыканскім урадам за ўвесь час існавання Злучаных Штатаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?