1 чэрвеня актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў прыбыў у калонію «Воўчыя норы» (Івацэвічы Брэсцкай вобласці).

Тут жа адбывае пакаранне асуджаны па абвінавачванні ў хуліганстве старшыня Мінскай арганізацыі «Маладога фронту» Эдуард Лобаў. Пра гэта паведаміла Святлана Гарохавік — дзяўчына Паўла.

«Ад Пашы навінаў пакуль няма, ведаю, што ў мінулую сераду ён прыбыў у калонію, з тых часоў пакуль ніякіх вестак. У „Воўчыя норы“, я тэлефанавала туды на мінулым тыдні і даведвалася: даехаў ці не, вось у сераду сказалі, што прыбыў. Пакуль няма лістоў», — паведаміла Святлана. Дата разгляду касацыі пакуль не вядомая.

У Івацэвічах адбывае пакаранне і ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, але ў іншай калоніі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?