06.06.2011 / 16:41

«Нас падазраюць у так званым падпале Дома правасуддзя». Вконтакте выдалена чарговая суполка 13

Гэта была група грамадзянскай кампаніі «За Незалежную Беларусь».

Гэта была група грамадзянскай кампаніі «За Незалежную Беларусь».

Пра гэта на правах ананімнасці паведаміў адзін з актывістаў кампаніі, «бо цяпер за мной, як і за іншымі актывістамі, сур’ёзны палітычны пераслед. Нас падазраюць у так званым падпале Дома правасуддзя. Пасля затрымання ва ўсіх нас былі праведзены ператрусы і забраны камп’ютары і нават мабільныя тэлефоны.

У аднаго з нашых актывістаў спецслужбы забралі акаунт ад старонкі Вконтакте. Пасля гэтага былі выдалены ўсе адміністратары.

Аднак я вярнуў людзей у адміністратары, пасля чаго выдалілі ўсю групу».

Нагадаем, што 3 чэрвеня беларускія спецслужбы пачалі цэлую акцыю супраць адміністратараў шэрагу суполак Вконтакте. Былі затрыманы Сяргей Паўлюкевіч і Дзмітрый Няфёдаў, якіх пасля адпусцілі.

КМ

0
rse / Адказаць
06.06.2011 / 16:55
К сожалению, все наше движение прекратило на время деятельность, ибо нас поставили в очень сложную ситуацию. Этот поджог КГБ сами и сделали! Это провокация ! Белорусы сколько можнО??? Каждое утро, просыпаясь скажите сами себе : "Хопiць","Хватит терпеть!", и когда ты будешь уверен, что в это время кто-нибудь еще так думает, что ты не один! Вот тогда мы что-то сделаем!
0
wrangler / Адказаць
06.06.2011 / 17:09
у так званым падпале так званага Дома правасуддзя
0
Беларус Сапраудны / Адказаць
06.06.2011 / 17:20
Колькi б яны не выдалiлi суполак, узнiкнуць iншыя, трэба зразумець, што iх час прайшоу, трэба уступiць дарогу.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру