06.06.2011 / 16:58

Мікола Статкевіч будзе сядзець у Шклове 8

Таксама палітыку адмовілі ў спатканні з жонкай.

Стала вядома месца зняволення экс-кандыдата у прэзідэнты Міколы Статкевіча.
Нагадаем, што суд Ленінскага раёна пакараў Статкевіча шасцю гадамі зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня.

Як паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч,

Статкевіч будзе адбываць пакаранне ў шклоўскай калоніі.
Там ужо знаходзіцца адзін з арыштаваных па справе 19 снежня — Дзмітрый Новік (асуджаны на 3,5 гады турмы). Раней у Шклове сядзелі Зміцер Дашкевіч і Мікола Астрэйка.

Марына Адамовіч таксама расказала, што ёй адмовілі ў спатканні з Статкевічам. За адмовай стаяць прозвішчы старшыні Ленінскага суда Жаўнерчык, а таксама суддзі Грачовай.

Да разгляду касацыйнай скаргі былы кандыдат у прэзідэнты будзе знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

ЗП

0
Кнехт / Адказаць
06.06.2011 / 18:12
Мікола Статкевіч будзе сядзець у Шклове ====================================== Цікава даведацца: ці расце яшчэ тая груша ў Александрыі, з якой тнп абсцыкаў даярак? Калі так, дык яе варта ўключыць у турыстычны маршрут...
0
Женя / Адказаць
06.06.2011 / 20:21
Кнехту ...груша ў Александрыі, з якой тнп абсцыкаў даярак? Это факт или шутка?
0
Доярка з Александрыі / Адказаць
06.06.2011 / 20:30
Альбо куратнік, дзе Шура-курошчуп баловался..
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру