Колькасць прададзеных білетаў на хатні матч зборнай Беларусі супраць Люксембурга ў адборачным турніры Еўра-2012, які адбудзецца 7 чэрвеня на стадыёне «Дынама», паводле інфармацыі на раніцу панядзелка склала ўсяго толькі 3 тысячы.

Нягледзячы на ​​поспех нашай зборнай у матчы з Францыяй (1:1), заўзятары, мабыць, вырашылі адкласці паход на стадыён да лепшых часоў. Нагадаем, што падапечным Бернда Штанге, якія знаходзяцца на другім месцы ў групе, засталося прыняць дома толькі Люксембург і Боснію.

Матч Беларусь — Люксембург пачнецца, а 20-й гадзіне (аўторак). Цана білетаў ад 3 тыс. да 30 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?