07.06.2011 / 00:43

Намеснік міністра эканомікі Тур адбіваецца ад удзельнікаў дыпламатычнага прыёму. Відэа не для дзяцей: нам. міністра нецвярозы, гучыць нецэнзурная лексіка 147

У Ю-Тубе змешчана відэа, знятае на адным з дыпламатычных прыёмаў у Мінску. Відэа, імаверна, было знятае схаванай камерай. Магчыма, мабільным тэлефонам, які вісеў на шыі ў аднаго з суразмоўцаў. На ім доўгачасовы намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур адбіваецца ад наскокаў іншых гасцей, людзей рознага сацыяльнага статусу.

«Ты жывеш не па сродках», — заявіў ён прадпрымальніку, які апынуўся на мяжы банкруцтва.

Адзначым, што відэа знятае ў парушэнне правілаў паводзінаў на дыпламатычных прыёмах.

Малады хамаваты чалавек за Турам — журналіст АНТ Аляксандр Мацяc, маладая жанчына — жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак. Жанчына за ёй — жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

0
Viatrak / Адказаць
07.06.2011 / 00:46
Уууууееееее, пайшла інфа...))))))))) Чакайце чакайце, хуценька відэа апынецца ў "жэстачайшага" і Тур атрымае па самыя вушы))). Не здзіўлюся, калі нейкім чынам у хуткім часе выскачыць нешта падобнае з .... самі ведаеце кім))
0
сергей петрович / Адказаць
07.06.2011 / 00:48
метлу в руки и гнать в шею. алкаш, а не замминистра. вот какие министры работают у Лукашенко. безответсвенные и бессовестные. в любой европейской стране кадры министра-алкаша крутили бы все телеканалы, а министр утром положил бы заявление об отставке. стыд и позор министру-лукашисту-алкоголику.
0
Бабулька / Адказаць
07.06.2011 / 00:52
Ён жа п'яны ўшчэнт, пра што можна з ім размаўляць? Чарговы хaлуй, які нічога не вырашае, але паразітуе за народныя сродкі.
Паказаць усе каментары/ 147 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру