Так, за мінулы тыдзень у Беларусі патанула пяць дзяцей 10–11 гадоў.

Выпадкі гібелі дзяцей на вадзе зарэгістраваныя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

У цэлым, патапленні лідзіруюць сярод няшчасных выпадкаў, якія робяцца прычынай смерці дзяцей да 17 гадоў. Амаль чвэрць усіх дзяцей, памерлых ад няшчасных выпадкаў, — патанулі. Напрыклад, у 2010 годзе патанулі 83 дзіцяці з 344 дзяцей, памерлых ад няшчасных выпадкаў, у 2009 годзе — 79 дзяцей з 361 дзіцяці, памерлага ад знешніх прычын. Часцей за ўсё на вадзе гінуць дзеці ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

Міністэрства аховы здароўя заклікае актывізаваць сумесную міжведамасную работу па прафілактыцы патапленняў. У ёй павінны ўзяць удзел Міністэрства інфармацыі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», абласныя выканаўчыя камітэты, Мінгарвыканкам.

Міністэрства таксама прапануе забараніць продаж спіртных напояў і іх ужыванне паблізу вадаёмаў. Акрамя таго, ведамства выступае за прыняцце мер, якія абмяжоўваюць доступ дзяцей да небяспечных вадаёмаў. Як лічаць у Міністэрстве аховы здароўя, дапускаць купанне дзяцей трэба толькі ў спецыяльна адведзеных месцах і пад доглядам дарослых. Падчас правядзення летняй аздараўленчай кампаніі прапануецца арганізаваць навучанне дзяцей плаванню, правілам бяспечных паводзінаў на вадзе, у тым ліку пры катанні на лодках, заняцці воднымі відамі спорту і адпачынку на вадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?