У Мінску ў лістападзе гэтага года сярэдні памер назначанай месячнай пенсіі склаў Br299,8 тыс., або 130,7 працэнта ад велічыні сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і пенсіянераў.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні статыстыкі (МГУС). Паводле інфармацыі МГУС, сярэдні памер пенсіі па ўзросту склаў Br313,1 тыс., па інваліднасці ‑ Br270,7 тыс., па прычыне страты карміцеля ‑ Br177,8 тыс., сацыяльнай пенсіі ‑ Br112,8 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсіі (пенсіі, скарэкціраванай на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лістападзе гэтага года ў параўнанні з лістападам 2005‑га павялічыўся на 22,4 працэнта, у параўнанні з кастрычнікам 2006 года ‑ на 9,7 працэнта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?