Судовы працэс над журналістам «Gazety Wyborczej» і актывістам СПБ Андрэем Пачобутам пройдзе ў закрытым рэжыме, аб гэтым карэспандэнту «НН» паведаміла жонка Пачобута, Аксана.

«Я сустракалася сёння з Андрэем і ён мне сказаў, што суд будзе закрытым. Нібыта абласная пракуратура была зацікаўленая, каб паседжанне прайшло менавіта так. Андрэй кажа, што гэта яго насмяшыла. З ягоных словаў, улады самі разумеюць усю абсурднасць абвінавачанняў і таму не хочуць, каб працэс быў публічным», — распавяла спадарыня Пачобут. Яна таксама паведаміла, што на думку мужа працэс не зацягнецца і яго асудзяць за адзін дзень.

Дарэчы, закрытым будзе толькі працэс, на прысуд зможа патрапіць кожны ахвотны. Пачатак паседжання — 14 чэрвеня, а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Суддзя — Віталь Ляцко.

Нагадаем, што Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 год турмы. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?