На час летніх канікул фармуюцца будаўнічыя атрады, якія будуць працаваць у тым ліку на падсобнай гаспадарцы «Наша Ніва», што належыць слуцкаму мясакамбінату.

Райкам слуцкага БРСМ запрашае мясцовую моладзь на час летніх канікул папрацаваць у студэнцкіх і сельскагаспадарчых атрадах, паведамляе «Інфа-кур’ер» У першы могуць запісацца асобы ад 18 год, у другі — ад 14-ці.

Моладзі прапануецца праца на кансервавым заводзе, падсобнай гаспадарцы «Наша Ніва», што належыць ААТ «Слуцкі мясакамбінат». Будаўнічы атрад будзе працаваць на пабудове малочнатаварнай фермы ў вёсцы Забалаць Слуцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?