07.06.2011 / 13:18

Беларускае пытанне ў ЕС не прыярытэт 9

Варшава назвала прыярыятэты ЕС у часе свайго старшынства ў Еўрасаюзе.

Супрацоўніцтва Брусэля з Мінскам у рамках праграмы Усходняе Партнёрства не працуе.
З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода з нагоды старшынства Польшчы ў ЕС, якое стартуе 1 ліпеня.

«Усходняе Партнёрства мае на мэце рэалізацыю практычных захадаў для збліжэння краінаў з ЕС. Калі, як у выпадку зь Беларуссю, краіны не жадаюць збліжацца з ЕС, то праграма, зразумела, не працуе», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Ён, аднак, адзначыў магчымасьць супрацоўніцтва ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму.

Сярод прыярытэтаў ЕС у часе польскага старшынства Сікорскі згадаў эканамічнае аздараўленне і ўмацаванне вайсковага патэнцыялу Еўропы, падтрымку дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, збліжэнне з Малдовай, Украінай і Расіяй.

Беларускае пытанне ў гэтым спісе згадана не было.

0
случайный прохожий / Адказаць
07.06.2011 / 13:24
Не надолго хватило шляхетской удали Сикорского. Спустя пять месяце активного плявузгання за демократию в РБ как-то резко сдулся и сник. Да и Комаровский вон говорит, что оппозиции ще помогать и помогать. В общем, спадарства, плохи ваши дела, да-а.
0
ГритДачиОфЛитуания / Адказаць
07.06.2011 / 13:35
Начиная с 19 декабря Европа показала себя в полный рост что называется, что лишний раз доказывает, что у нас нету никаких друзей, а должны быть только свои интересы.
0
Таша / Адказаць
07.06.2011 / 14:45
Цікавая праца ў "случайного прохожего" заўсёды да кожнай стацьі нейкія брыхучкі плявузгае. Сколькі атрымліваеш (кошт)??? А за СПАДАРСТВА, гэткім як ты, ні трэба клапаціцца. Разберымся без усякіх "случайных..............................................."
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру