Жывёлаводы Нясвіжскага раёна атрымалі вялікую працоўную перамогу. За няпоўны год яны перасягнулі рэкордны 6‑тысячны рубеж надою малака ў разліку на карову. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Мінскім абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню. Спецыялісты адзначаюць, што такі вынік у маштабах раёна з’яўляецца найвышэйшым дасягненнем у малочнай жывёлагадоўлі рэспублікі і атрыманы ўпершыню ў яе гісторыі.

Высокія паказчыкі дасягнуты дзякуючы комплекснаму падыходу да развіцця жывёлагадоўчай галіны на Міншчыне ў цэлым. Гэта, у прыватнасці, укараненне найноўшых тэхналогій, рэканструкцыя ферм, збалансаванае кармленне жывёл, удасканаленне племянной работы, прымяненне навуковых распрацовак. «Фактычна малочная галіна Нясвіжскага раёна за апошнія гады выйшла на новы, самы сучасны еўрапейскі тэхналагічны ўзровень», ‑ падкрэслілі ў камітэце.

Найбольш значны ўклад у агульны вынік Нясвіжскага раёна забяспечылі ў бягучым годзе СВК «Агракамбінат «Сноў», СВК «Гарадзея», СВК «Грыцкевічы», РУП «Саўгас «Друцкаўшчызна», ЗАТ «1 Мая». Важнейшым фактарам атрымання 6‑тысячнага надою сталі працавітасць і майстэрства аператараў машыннага даення, сярод якіх самыя высокія паказчыкі ў Леаніды Буян і Надзеі Валяковіч з СВК «Агракамбінат «Сноў», Алены Шукан з СВК «Нясвіжскія Астроўкі», Алы Тарасенка з РУП «Саўгас «Друцкаўшчызна», Валянціны Мойсік з СВК «Грыцкевічы». Жывёлаводы Нясвіжскага раёна плануюць і ў далейшым нарошчваць вытворчасць малака, каб па выніках года яго прырост да ўзроўню 2005‑га ў разліку на адну фуражную карову склаў не менш як 600 кг. У снежні сярэднясутачны ўдой ад каровы ў гаспадарках раёна перавышае 15 кг малака, інфармавалі ў камітэце. Старшыня Мінскага аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч павіншаваў кіраўніцтва і працаўнікоў АПК Нясвіжскага раёна з высокім працоўным дасягненнем.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?