Пераход на ўнутрырасійскія цаны пры пастаўках прыроднага газу ў Беларусь з’яўляецца ўмовай продажу акцый «Белтрансгаза» заявіў журналістам у аўторак у Івацэвічах першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.

«Цяпер дзеючы кантракт заканчваецца 31 снежня гэтага года. Цяпер мы абмяркоўваем праект кантракту на 2012–2014 гады, і ў гэтым кантракце закладзены прынцыпова новыя падыходы», — адзначыў У. Сямашка.

«Гэтыя падыходы заснаваныя на тым пакеце пагадненняў, якія мы падпісалі 9 снежня 2010 г., ствараючы Адзіную эканамічную прастору», — дадаў ён.

Пры гэтым У. Сямашка адзначыў, што дамова аб продажы прыналежных Беларусі 50% акцый «Белтрансгаза» Газпрому «знаходзіцца практычна ў поўнай гатоўнасці, але вырашэнне гэтага пытання звязана з падпісаннем новага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?