Пратэст супраць росту цэнаў: у аўторак сотні аўтааматараў заблакавалі праспект Незалежнасці ў Мінску.

Першыя аўто, што спыніліся насупраць цырка.

Першыя аўто, што спыніліся насупраць цырка.

Неўзабаве праспект устаў ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.

Неўзабаве праспект устаў ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.

Кіроўцы выходзілі з машын і здымалі незвычайнае відовішча.

Кіроўцы выходзілі з машын і здымалі незвычайнае відовішча.

ДАІ пачало перакрываць уезд да пратэстуючай часткі праспекта.

ДАІ пачало перакрываць уезд да пратэстуючай часткі праспекта.

Так супрацоўнікі ДАІ ачышчалі праспект.

Так супрацоўнікі ДАІ ачышчалі праспект.

Кароткі перформанс: новы від аўтатранспарту пасля падаражэння паліва - беларускі погляд.

Кароткі перформанс: новы від аўтатранспарту пасля падаражэння паліва - беларускі погляд.

Праверка дакументаў.

Праверка дакументаў.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму.

Кожны пратэстуе па-свойму. На мосце цераз Свіслач.

Кожны пратэстуе па-свойму. На мосце цераз Свіслач.

Пешаходы вітаюць аўтааматараў-пратэстоўцаў у раёне плошчы Перамогі.

Пешаходы вітаюць аўтааматараў-пратэстоўцаў у раёне плошчы Перамогі.

Пратэст аўтамабілістаў супраць падаражэння паліва перарос у выказванне агульнага незадавальнення сітуацыяй у эканоміцы.

7 чэрвеня мінскія аўтамабілісты зладзілі акцыю пратэсту супраць падаражэння паліва.

ДАІ і АМОН былі бяссільныя супраць соцень машын: на некалькі гадзін рух на цэнтральным праспекце сталіцы быў блакаваны.
Калона аўто з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і сімволікай акцыі «Стоп бензін!» — выявай чалавечка, які «страляе» сабе ў скроню з запраўнага пісталета ці белай стужкай на антэне — расцягнулася ад Галоўпаштамта да Цэнтральнага ўніверсама. Насустрач ёй рухалася другая, што займала праспект між плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.
Трэція групы аўтааматараў выехалі на праспект у раёне цырку. Кіроўцы спыняліся, утвараючы лакальныя заторы, падымалі капоты. Хто-ніхто ставіў на дахі аўто пустыя каністры або проста здымаў на мабільнік мора машын.
Крайнюю правую паласу праспекта Незалежнасці арганізатары акцыі — грамадская ініцыятыва «За аўто» — заклікала пакідаць вольнай для руху грамадскага транспарту. Не заўжды гэта ўдавалася. Аднак ніхто не перажываў: пасажыры выходзілі з аўтобуса і… апладзіравалі ўдзельнікам акцыі. Гледачоў сабраліся сотні: людзі махалі аўтамабілістам, крычалі «Стоп бензін!»,
пасля пачалі «ахвяраваць» аўтамабілістам на паліва — на машыны пасыпаліся дробныя рублёвыя купюры. «Гэта ўжо не грошы, а фанцікі, за іх нічога не купіш!» — казалі яны.

Нашы рэпарцёры не зафіксавалі ніводнай негатыўнай рэакцыі.

На мост цераз Свіслач у знак падтрымкі з’ехаліся дзясяткі раварыстаў.
Салідарнасць аб’яднала дарожных «праціўнікаў».

Аўтамабілісты блакавалі міліцэйскія эвакуатары, якія спрабавалі адцягнуць машыны, што спыняліся. Дзе-нідзе даішнікі пад агульны смех спрабавалі адкаціць іх уручную. ДАІ дзейнічала без агрэсіі, АМОН маўчаў. Каля крамы «Каравай» сумаваў незадзейнічаны аўтазак.

У натоўпе на тратуары ля ГУМа апынуліся замежнікі, мяркуючы па акцэнце, немцы. Яны спыталіся ў жанчыны, што стаяла побач з рэпарцёрам «НН»: што адбываецца? Жанчына адказала ім коратка: падаражэнне паліва. «Тут блізка рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, — запыталіся немцы, — няўжо беларусы не баяцца пратэставаць?» — «Раней баяліся, бо жорстка разганялі, — сказала кабета, — але цяпер сітуацыя ў краіне такая, што страх знік».

«Давялі народ да крайнасці», — падсумавала яна.

* * *

Храналогія падзей

19.29

Насупраць КДБ на праспекце павольна ідзе калона каля сотні машын. Едуць марудна ў бок Кастрычніцкай плошчы. З уключанай аварыйкай». Фактычна можна сказаць, што рух у той бок заблакаваны, перадае карэспандэнт «НН».

19.33

Каля цырку некалькі дзясяткаў машын сталі з уключанай аварыйкай.

19.34

Як перадае карэспандэнт «НН», ад Галоўпаштамту да Кастрычніцкай плошчы рух фактычна спыніўся: усё заблакавана машынамі. Крайняя правая паласа для аўтобусаў і маршрутак вольная.

19.36

Каля пяцідзесяці машын з уключанай аварыйнай сігналізацыяй блакуюць рух каля цырку. Яны рухаліся з боку Кастрычніцкай плошчы. На праспекце гармідар. Машыны сігналяць.

19.40

«Галава» калоны, што ідзе ад Галоўпаштамту — насупраць універсама «Цэнтральны». Яны рухаюцца вельмі павольна. Некалькі машын зусім спыніліся. Кіроўцы адчынілі капоты. Да іх падышлі прадстаўнікі ДАІ. На ходніках на праспекце збіраюцца людзі, якія апладысментамі вітаюць акцыю.

19.42

Сотні машын блакуюць рух па праспекце ў абодва бакі на плошчы Перамогі. Дзясяткі машын маюць сімволіку акцыі. На тратуарах сабраліся тлумы людзей. Яны вітаюць кіроўцаў воплескамі.

19.46

Да плошчы Перамогі прыехаў эвакуатар. Спрабуе адцягнуць машыны, якія сталі. Кіроўцы і людзі на ходніках абураюцца. Сігналы аўто чуваць на прылеглых вуліцах.

19.48

Ля «Цэнтральнага» супрацоўнікі ДАІ спрабуюць рукамі выштурхаць з праезнай часткі аўто, якія спыніліся. Людзі сустрэлі гэта дружным смехам і крыкамі: «Штурхай, штурхай!» Многія аўто, што едуць ад плошчы Перамогі ў бок Галоўпаштамта таксама маюць на сабе сімволіку акцыі і белыя стужачкі.

19.50

У раёне Кастрычніцкай плошчы рух на праспекце заблакаваны ў абодвух кірунках.

19.53

На ўсёй працягласці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі праспект таксама блакаваны. Аўтамабілістаў вітаюць сотні людзей на тратуарах. Да крамы «Каравай» падагналі аўтазак.

19.55

Заблакаванае цалкам кола плошчы Перамогі.

19.56

Ад Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі акцыі пачынаюць патроху раз’язджацца. На ходніках за пратэстам аўтамабілістаў там назірае каля чатырохсот чалавек.

19.57

Ад плошчы Перамогі да цырку машыны стаяць. Людзі масава павыходзілі з машын. Фільмуюць затор пратэсту на мабільныя тэлефоны. Спецназ не ўмешваецца.

19.59

На мосце цераз Свіслач сабраліся дзясяткі раварыстаў, якія падтрымліваюць акцыю.

20.01

Да акцыі далучыліся і асобныя байкеры. Яны стаяць у шэрагах машын і сігналяць. Некаторыя ўдзельнікі выставілі пустыя каністры на дахі.

20.02

Людзі на тратуарах жыва абмяркоўваюць сітуацыю. Рэакцыя на акцыю абсалютна пазітыўная.

20.06

На мосце цераз Свіслач ДАІ паспрабавала спыніць кіроўцу на шэрым «фордзе-універсале». Да яго рухаўся міліцэйскі эвакуатар, але іншыя кіроўцы заблакавалі яму шлях. Даішнікі змушаныя былі адступіць.

20.07

Кіроўца «лексуса» з расійскімі нумарамі пацікавіўся ва ўдзельнікаў акцыі, што адбываецца. Пасля аб'ехаў затор, уключыў "аварыйку" і таксама паехаў павольна.

20.08

Каля «Цэнтральнага» некалькі соцень чалавек на тратуарах скандавалі: «Стоп бензін!»

20,16

Ад 19.50 ДАІ заблакавала праспект у кірунку плошчы Перамогі з боку плошчы Якуба Коласа. Яна скіроўвае транспарт на вуліцу Казлова і праспект Машэрава. У тым ліку і аўтобусы маршруту 100.

20.18

У масавым пратэсце ўдзельнічаюць кіроўцы самых розных аўто -- ад старых "фальксвагенаў-гольф" і "жыгулёў" да "крайслераў", "БМВ" і "мерсэдэсаў" апошніх мадэляў.

20.23

Каля "Макдональдса" спыніліся і безнадзейна "паламаліся" некалькі аўто. Іх кіроўцы нават селі на зямлю побач. ДАІ падыходзіць да кожнага, спрабуе разбірацца, што здарылася. Адбываецца гэта ў спакойнай абстаноўцы.

20.29

Асноўны "ачаг супраціўлення" -- ад скрыжавання праспекта з вуліцай Леніна да плошчы Перамогі. Туды нагналі эвакуатараў і ДАІ. Кіроўцы імправізуюць і ідуць на хітрыкі: чапляюць тых хто "зламаўся" на трос, павольна цягнуць праспектам, спыняюцца.

20.32

У натоўпе на тратуары каля ГУМа апынуліся замежнікі-немцы. Яны пытаюць у жанчыны побач: што адбываецца? Жанчына тлумачыць ім сутнасць пратэсту аўтамабілістаў. Тут блізка рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, дзівяцца замежнікі, няўжо беларусы не баяцца пратэставаць? Раней баяліся, бо жорстка разганялі, кажа суразмоўца, але цяпер эканамічныя цяжкасці, сітуацыя з валютай і палівам такая, што страх знік. "Давялі народ да крайнасці", -- падсумоўвае яна.

21.25

Акцыя працягваецца. Яе эпіцэнтр — Кастрычніцкая плошча. У абодва бакі ад яе па праспекце цягнуцца ланцугі аўто ўдзельнікаў пратэсту. Яны едуць павольна з уключанай «аварыйкай», сігналяць. Іх вітаюць сотні людзей на тратуарах. З’явілася новая мода: «ахвяраванне на бензін». Гледачы кідаюць на аўто дробныя рублёвыя купюры. Атмасфера карнавальная.

21.32

Карэспандэнт «НН» запытаўся ў людзей, якія кідалі дробныя купюры пад колы аўто, навошта яны гэта робяць. «Бо гэта ўжо не грошы, а фанцікі, за іх нічога не купіш», — быў адказ. Такім чынам, акцыя супраць падаражання паліва перарасла ў агульны пратэст супраць сітуацыі ў эканоміцы.

* * *

Аргкамітэт руху «За аўто» распаўсюдзіў план акцыі «Стоп-бензін» 7 чэрвеня, у сувязі з павышэннем цэн на паліва. Яны заклікаюць каля 19.20 дружна выехаць на праспект, каб, а 19.30 запоўніць яго. Актывісты руху за паніжэнне цэнаў на бензін заклікаюць прывязваць белыя стужачкі да антэн сваіх аўтамабіляў, прыляпляць налепкі, уключаць аварыйку і рухацца з паніжанай хуткасцю, паступова збіраючыся ў агульную калону. Таксама мяркуецца, што ўдзельнікі пачнуць хаатычна спыняцца (на розных палосах руху), адкрываць капот, багажнік, даставаць пустыя каністры і праводзіць 15-хвілінны «рамонт» свайго аўтамабіля, у якога нібыта скончыўся бензін ці які перастаў ехаць.

Ініцыятары таксама заклікаюць удзельнікаў не займаць крайнюю правую паласу, каб не перашкаджаць грамадскаму транспарту. «Пры кантактах ці прэтэнзіях з боку праваахоўных органаў захоўвайце валоданне сабой, не паддавайцеся на правакацыі, не ўступайце ў нервовыя сваркі. Будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны, адстойвайце свае правы», — так сканчаюць яны свой зварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?