Перакладчыкі кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка» зноў звяртаюцца па дапамогу, быўшы пэўнымі ў кулінарных і філалагічных здольнасцях чытачоў газеты.

У кнізе ёсць некалькі рэцэптаў стравы, якая

па-польску называецца «Maciek z wątroby baraniej». Гэта страва з барановых вантробаў, якая запякаецца ў барановым страўніку. Аналагічная страва са свіных вантробаў завецца салцісонам. Расейскі аналаг стравы з барановых вантробаў мае назву «сальнік».А як такую страву менавіта з барановых вантробаў называюць у вашай мясцовасці?

Салцісон (?) з барановай печані

1 лёгкае барана, 1 печань барана, 4–5 яек, 2–3 лыжкі цёртай булкі, соль, трохі перцу, 0,75 шклянкі барановага лою, 0,5 лыжкі масла, 2 цыбулі, 1 барановая блона, 1 морква, 1 пятрушка, 1 сельдэрэй.

Зварыць з карэннем барановыя лёгкае і пячонку, адцадзіць і дробна парэзаць; дадаць яйкі, трохі цёртай булкі, соль, звычайны і англійскі перац, нарэзаны барановы лой і трохі цыбулі, падсмажанай у масле. Высцяліць рондаль, злёгку нашмараваны маслам, барановай блонай (якую называюць яшчэ чапцом, яна пакрывае страўнік), пакласці на яе перамешаную масу і паставіць на гадзіну да не вельмі гарачай печы. Падаць як бабку, цалкам.

Дзеля разнастайнасці кватерку барановага тлушчу можна растапіць, а замест падсмажанай у масле цыбулі ўзяць прыгаршчы дробных разынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?