Стэфан Ярл, фота nyheter.vgregion.se.
У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся вядомы шведскі рэжысёр Стэфан Ярл, чый дакументальны фільм «Падпарадкаванне» дэманстраваўся 8 чэрвеня ў рамках Фестываля шведскага кіно ў Мінску, з просьбай надрукаваць ягоную заяву з нагоды паказу стужкі.
«Я адмаўляюся прысутнічаць пры паказе свайго фільма „Падпарадкаванне“, бо крытычна стаўлюся да палітыкі рэжыму і абмежавання дэмакратычных правоў і свабод у краіне, і таму хачу прысвяціць паказ фільма несправядліва асуджаным палітвязням».
Больш пра Стэфана Ярла можна прачытаць на ягоным сайце www.stefanjarl.se.
0
0
0
0
0
0