Беларусь знайшла яшчэ $ 1 млрд з іншай крыніцы і атрымае гэтыя грошы на працягу бліжэйшага месяца.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей па выніках нарады па актуальных пытаннях эканомікі.

Макей адзначыў, што ўжо практычна завершанае падпісанне адпаведнага пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час грошы ўжо паступяць у Беларусь, паведаміла БЕЛТА.

«Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у бліжэйшы час у Беларусь», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што ў дзяржавы ёсць дастаткова часу і рэзерваў для таго, каб спакойна вычакаць, назіраць за сітуацыяй і па выніках прымаць адпаведныя меры.

Што гэта за мільярд і, галоўнае, на якіх умовах яго атрымлівае Беларусь, Макей не раскрыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?