Гады два з паловай таму мне ўпершыню кінулася ў вочы, наколькі разгалінаваная і інтэнсіўная, хаця і наіўнавата-інфантыльная, беларуская актыўнасць разгортваецца ўнутры напаўпублічных старонак папулярнага расійскага сайта Вконтакте.ру.

Ужо тады

дзякуючы намаганням энтузіястаў «Вконтакте» займеў бездакорна зроблены інтэрфэйс на беларускай мове, прычым на калісь такой моднай «тарашкевіцы».

Я сам мала карыстаюся «Вконтакте» з-за наяўнасці амаль такога ж, але куды больш інтэрнацыянальнага Facebook дый па звычцы да старога-добрага Livejournal, «Жывога журнала» (не блытайце журнал з часопісам), які таксама даўно ператварыўся з проста блог-платформы ў сацыяльнае сеціва.

Галоўны мінус «Вконтакте» ў параўнанні з ЖЖ — меншая ананімнасць, бо кожны рэгіструецца пад уласным імём і адміністрацыя пільна сочыць, каб людзі не карысталіся псеўданімамі. Адсюль і меншая складанасць для спецслужбаў вылічыць актывістаў «калі што». Але затое і людзі вучацца не хавацца за нікнэймамі (чыіх уладальнікаў вылічыць таксама можна, часам проста з дапамогай гугла), а выказвацца ўголас і проста — бо ў рэалізацыі і абароне сваіх канстытуцыйных правоў няма нічога, чаго трэба саромецца.

Наіўна меркаваць, што новыя інфармацыйныя тэхналогіі самі па сабе прынясуць камусьці дзесьці дэмакратыю. Але інструмент гэта важны, і як жа ж не карыстацца ім для абмена інфармацыяй і каардынацыі грамадскай актыўнасці. Вынікі могуць быць цікавымі.

Паўтару мой двухгадовай даўніны невялікі агляд цікавых беларускіх суполак у Вконтакте:

Жыве Беларусь!!!: два гады таму 5 307 удзельнікаў, цяпер — 9 720

Малады Фронт: два гады таму 5 555 удзельнікаў, цяпер — 14 883

Бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня — нашыя сымбалі!: два гады таму 1 985 удзельнікаў, цяпер — 2 825

-Каго любіш? -Люблю Беларусь!-То ўзаемна!: два гады таму 1 924 удзельнікі, цяпер — 2 556

Беларуская мова: два гады таму 1 223 удзельнікі, цяпер — 2 023

Крывія=>Вялікае Княства Літоўскае=>Беларусь: 1 081 удзельнік, цяпер — 1 224

Мы супраць «саюзу» Расеі і Беларусі: два гады таму 656 удзельнікаў, цяпер — 1 048

Беларускамоўныя: два гады таму 472 удзельнікі, цяпер — 1 007

BIEŁARUSKAJA ŁACINKA: два гады таму 81 удзельнік, цяпер — 205

Молімся за вяртанне Касцёла Святога Юзафа (Язэпа): два гады таму 113 удзельнікаў, цяпер — 267

Палессе — гэта мой край!

Каталікі Беларусі: два гады таму 1 409 удзельнікаў, цяпер — 2 675

Праваслаўная Беларусь: два гады таму 150 удзельнікаў, цяпер — 231

Партыя БНФ

Колькі больш новых:

РУХ «ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ БЕЗ ЛУКАШЭНКІ»

=== БЕЛАРУСЫ ЗАМЕЖЖА ===

Молодёжная интернет-платформа Беларуси!►ДВИЖЕНИЕ БУДУЩЕГО►►►

Упэўнены, што і вы можаце назваць процьма цікавых беларускіх суполак, якія я тут прапусціў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?