Як паведамілі «НН» чытачы з Віцебска, 7 чэрвеня, а 19-й яны першымі прыехалі ў вызначанае месца, уключылі аварыйку, наклеілі на шкло ўлётку і чакалі астатніх удзельнікаў. Праз дарогу ўжо стаялі машыны ДАІ.

Пачалі збірацца ўдзельнікі акцыі. Аднак даішнікі былі напагатове: падагналі эвакуатар, 5 машын ДАІ, падбег дзясятак супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Удзельнікі акцыі выйшлі з машын, адзін з іх перадаў аднаму прыватніку ўлётку акцыі, тым самым даўшы падставу для «праверкі дакументаў».

«Усім зачыталі дасье пра мінулыя парушэнні, папалохалі „жэстчайшай“ карай, і частка машын раз’ехалася, — пішуць відавочцы. — А вялікая частка проста не даехала». Паводле словаў удзельніка акцыі, «складалася ўражанне, што на крайняй правай паласе кагосьці забілі (так шмат было людзей у форме)».

Ініцыятарам акцыі ў Віцебску далі штраф за «незаконнае размяшчэнне рэкламнай прадукцыі ў салоне» (мелася на ўвазе ўлётка «Стоп бензін»?), сказалі, што машына цяпер на асаблівым кантролі, правялі пад канвоем пару вуліцаў і адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?