Трое з пяці папярэдніх пераможцаў прэміі «За свабоду думкі» — а менавіта яны вызначаюць, каму дастанецца ўзнагарода, — прагаласавалі заэкс-кандыдата ў прэзідэнты, лідара кампаніі «Гавары праўду».
Паводле інфармацыі сайта АДС, Уладзіміра Някляева падтрымалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, а таксама леташняя пераможца Ада Райчонак.
Прэмія «За свабоду думкі» заснаваная грамадскім аб’яднаннем «За Свабоду!», якое ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.
Афіцыйна прозвішча лаўрэата прэміі будзе абвешчанае 19 чэрвеня.