Еўракамісія ўхваліла прадстаўленне Латвіі чарговага траншу фінпадтрымкі на суму 100 мільёнаў еўра, аднак Латвія вырашыла не браць гэтых сродкаў дзякуючы больш спрыяльным эканамічным умовам у параўнанні тымі, што чакаліся,
гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі.

Латвія ў канцы 2008 года, пасля наймацнейшага ўдару міжнароднага крызісу, папрасіла ў ЕС, МВФ і шэрагу суседніх краін фінансавай падтрымкі ў сувязі з усё горшай эканамічнай сітуацыяй і асцярогамі што да стабільнасці банкаўскага сектара. Ёй была выдзеленая дапамогу на 7,5 млрд еўра. Еўракамісія абавязалася даць 3,1 млрд еўра ў рамках механізму падтрымкі плацежнага балансу, МВФ планаваў даць 1,7 млрд еўра, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Нарвегія і Эстонія абавязаліся выдзеліць 1,9 млрд еўра, Сусветны банк — 0,4 млрд, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Чэхія і Польшча — таксама 0,4 млрд. Сярэдняя стаўка па ўжо выдадзеных крэдытах ад Еўракамісіі складае 3,2% гадавых, плацяжы па іх пачнуцца з 2014 года. Латвія атрымала 1 мільярд еўра ў студзені 2009 года, 1,2 млрд — у ліпені таго ж года, 0,5 млрд — у сакавіку 2010 года, 0,2 млрд — у кастрычніку. Чакалася, што 0,2 млрд будзе прадстаўлена дзяржаве двума роўнымі траншамі ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0