«Шаноўнае спадарства, я мама Яраслава. Стан майго сына такі, што да пратэзавання яшчэ далёка. Яму належыць будзе перанесці яшчэ некалькі аперацый.
Што да грошай, то толькі нядаўна было падрыхтавана
Што да афіцыйных асобаў, на якіх ляжыць клопат аб пацярпелых, то ветлівая спагада і абяцанні датрымаць найлепшую форму дапамогі мяне, і сына не абмінулі. Нешта было з’явілася і ў эфіры. Але я не адсочваю.
Дзякую ўсім за ўвагу і ахвяраванні на карысць майго сына.
Нечаканая сумная вядомасць… Удакладню біяграфію: мой сын скончыў Ліцэй БДУ.
Шчырыя і ласкавыя кантакты ўжо адбыліся ў яго са шматлікімі сябрамі.
…………………………………………………………..
Што да асэнсавання падзей, то ў мяне вельмі шмат асабістага матэрыялу.
Жадаецца, каб існавала такая атмасфера, што будзе спрыяць загойванню фізічных і духоўных ранаў, аднаўленню жыццядзейнасці пацярпелых.
А таксама бачанню ўсімі светлых перспектыў».