На81-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Павал Місько, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў,
Павал Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у Старцавічах (цяпер Знамя) Слуцкага раёна ў сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў у газетах «Звязда», «Сельская газета», «ЛіМе», часопісе «Полымя», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.
Аўтар зборнікаў апавяданняў і некалькіх раманаў, перакладчык, але сапраўдную вядомасць здабыў як выдатны дзіцячы пісьменнік. Самая вядомая яго кніга — «Прыгоды Бульбобаў».