Аб гэтым карэспандэнту «НН» паведаміў адзін з актывістаў «За аўта».

«На дадзены момант на нашыя банкаўскія рахункі ўжо пераведзеная амаль уся неабходная сума. Мы вельмі дзякуем людзям за салідарнасць. Сёння, а 19-ай гадзіне на паркоўцы ля „Журавінкі“ адбудзеццка сустрэча з тымі, хто пажадаў перадаць грошы асабіста»,
 — зазначылі актывісты руху.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыі «Стоп-бензін» былі пакараныя пяць чалавек. Агульная сума штрафаў склала два з паловай мільёны рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?