Украінскі часопіс «Карэспандэнт» апублікаваў новы рэйтынг 100 самых багатых людзей краіны.

На першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца металургічны магнат Рынат Ахметаў. Яго актывы за год павялічыся амаль на палову і дасягнулі $25,6 мільярда.

На другім і трэцім месцы яшчэ двое «металургаў», Генадзь Багалюбаў і Ігар Каламойскі, чыё багацце ацэньваецца ў $6,6 мільярда і $6,3 мільярда адпаведна.

Мікалай Лагун, уладальнік беларускага «Дэльта Банка» знаходзіцца на 75-м месцы з капіталам $119 мільёнаў.

На жаль, аналагічных даследаванняў у Беларусі не праводзіцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?