Падпісаны кантракт на пастаўку ў Беларусь украінскай электраэнэргіі ў першым паўгодзьдзі 2007 году. Як паведамляе ўкраінская газэта «Экономические известия» са спасылкай на супрацоўніка прэсавай службы «Мінпалэнэрга» Ўкраіны Міхаіла Грышчанку, беларускі бок згадзіўся на прапанаванае Ўкраінай падвышэньне цаны на 15%.

Перамовы па пастаўках украінскай электраэнэргіі ў Беларусь у 2007 годзе былі доўгімі і напружанымі, але беларусы пайшлі на саступкі і пагадзіліся з украінскай цаной. Новы кантракт прадугледжвае экспарт каля 1,5 мільярдаў кіляват‑гадзінаў электраэнэргіі на працягу першага паўгодзьдзя. Што будзе далей, Грышчанка ўдакладніць не змог.

Дэфіцыт электраэнэргіі ў Беларусі складае каля 5,8 мільярдаў кіляват‑гадзінаў у год, якія «Белэнэрга» мае намер пакрыць за кошт імпарту. Як пішуць украінскія «Экономические известия», Беларусі не прыходзіцца спадзявацца на дапамогу Расеі – там зараз таксама недахоп энэргіі, дый адносіны прэзыдэнтаў Пуціна і Лукашэнкі не спрыяюць выгодным для Беларусі эканамічным кантрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?