Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід зноў трапіў у турэмны карцэр, паведаміла яго маці Алена Ліхавід.

«Сёння я патэлефанавала ў калонію, мне абяцалі паведаміць, як справы ў сына пасля выхаду з карцэру, дзе ён адбыў 15 дзён, і раптам мне кажуць, што Мікіта зноў трапіў у карцэр — гэтым разам яму далі 5 дзён. За што, не сказалі», — распавяла Алена Ліхавід.

Мікіта Ліхавід быў асуджаны за Плошчу на 3 гады калоніі і прыбыў для адбыцця пакарання ў Наваполацкую калонію на пачатку траўня. У калоніі Мікіта Ліхавід адмовіўся называцца асуджаным і атрымаў спачатку 10 дзён карцэра, потым яшчэ 15, зараз 5 дзён.

У судзе актывіст Мікіта Ліхавід не прызнаў сябе вінаватым і працягвае дамагацца апраўдання, знаходзячыся ў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?