паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Пры гэтым суразмоўца агенцтва адзначыў,

што следства знаходзіцца ўжо ў завяршальнай стадыі.

Нагадаем, у выніку выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна 11 красавіка загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

Як паведаміў журналістам 29 красавіка намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы Андрэй Швед, абвінавачанне ў тэрарызме (ч. 3 арт. 289 КК) прад’яўлена двум грамадзянам Беларусі. Аднаму з іх таксама прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні тэрактаў 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.

Андрэй Швед заявіў, што ў 2009 годзе ў праваахоўных органаў ужо была магчымасць выкрыць злачынцу, які ўчыніў тэрарыстычны акт у 2008 годзе ў Мінску. Аднак з-за халатнасці службовых асоб гэтага зроблена не было. Размова ідзе пра тое, што абвінавачваны не быў дактыласкапіраваны падчас прызыву ў армію. Па факце халатнасці распачата крымінальная справа.

31 мая Андрэй Швед паведаміў, што ўстаноўлена дачыненне абвінавачваных у тэракце ў мінскім метро да 14 злачынстваў з 2000 па 2011 гады. Яны былі ўчыненыя ў адным з мікрараёнаў Віцебска ў асноўным з прымяненнем самаробных выбуховых прылад. Следства збірае неабходныя доказы для завяршэння расследавання гэтых фактаў і для прад’яўлення абвінавачання ва ўчыненні злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?