Вы верагодна ўжо ведаеце, што суд нада мной будзе закрытым.
Відаць, пацярпелы збаяўся, а следства не змагло сабраць хоць якіх-небудзь доказаў маёй віны. Таму відовішча будзе не для слабанервных, а грамадству такія ўзрушэнні зараз ні да чаго, хопіць стрэсу з далярамі і іншымі дэфіцытамі... Мабыць, такая вось баязлівая логіка была ў тых, хто прыняў гэтае рашэнне. Што ж, адзінай публічнай часткай працэсу будзе абвяшчэнне выніковай часткі прысуду (г.зн. абвесцяць пакаранне)... Дарэчы, ліст гэты, хутчэй за ўсё, дойдзе тады, калі ўжо будзе вядомы прысуд. Якім бы ён ні быў, я прыму яго спакойна. Тым, хто мае дачыненне да гэтай справы ўжо сёння сорамна (інакш працэс быў бы адкрытым), а што будзе заўтра? :)
Глядзі яшчэ: Пачобуту не дазволілі размаўляць з бацькам па-польску
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?