Учора павінен быў завяршыцца візіт прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Ізраіль. Аб падрабязнасцях знаходжання кіраўніка ўрада ў Ізраілі пакуль не паведамляе ніводная афіцыйная крыніца краіны. Сталі вядомыя некаторыя нюансы гэтага візіту.
Напрыклад, тое, як ляцеў Міхаіл Мясніковіч ў камандзіроўку, заяўленую праз дзень пасля яго адлёту ў Ізраіль як рабочы візіт у гэтую краіну.
Работнікі мінскага аэрапорта да гэтага часу абмяркоўваюць, як вылятаў з Беларусі прэм’
— Ён ляцеў як прыватная асоба, без аховы,якая, напэўна, павінна суправаджаць другую асобу дзяржавы, — распавялі нам у аэрапорце. — Больш таго, вылятаў Мясніковіч разам з жонкай
калі камандзір карабля даведаўся, што адзін з пасажыраў рэйса — прэм’ер-міністр Беларусі, тут жа прапанаваў Мясніковічу і яго жонцы месцы ўбізнес-класе . Натуральна, без даплаты, за кошт кампаніі. Але Мясніковіч ветліва адмовіўся.
Вось і думай цяпер:
ці то Мясніковіч ў перыяд крызісу такім чынам паказаў міністрам і іншым дзяржслужбоўцам, як трэба эканоміць, ці то візіт гэты быў прыватны, а не рабочы.Хоць учора ізраільскі партал IzRus са спасылкай на беларускае пасольства ў
У Беларусі пакуль аб гэтых сустрэчах нічога не паведамляецца. Маўчыць нават афіцыйны сайт беларускага ўрада.