21-гадовы палітвязень атрымаў ужо трэці тэрмін у карцэры.
Блогер Дзмітры Галко, які ў сакавіку-красавіку гэтага года трымаў галадоўку, дабіваючыся вызвалення Мікіты Ліхавіда, заклікае ўсіх неабыякавых падтрымаць 21-гадовага палітвязня лістамі і паштоўкамі.
«З усіх беларускіх палітвязняў Мікіта апынуўся самым упартым і прынцыповым. З моманту яго прыбыцця ў наваполацкую калонію ўзмоцненага рэжыму ён адмаўляецца прызнаваць сябе законна асуджаным і, адпаведна, выконваць патрабаванні адміністрацыі. За што атрымаў ужо трэці тэрмін у карцэры: 10 дзён +15 дзён +5 дзён. Няхітры арыфметычны падлік паказвае, што з карцэра ён і не выходзіў», — піша Budzimir. — «Мяркую, калі колькасць лістоў будзе вялікай, а ўсе лісты праходзяць праз адміністрацыю, тая змякчыць сваё стаўленне да Мікіты. У рэшце рэшт, не робаты ж там сядзяць».
Глядзі яшчэ: Мікіта Ліхавід: «Мама, не хвалюйся — я дыхаю ў фортку»