Жыхар брытанскага горада Лестэр Роберт Эйнслі падаў у гарадскую раду запыт, у якім на падставе заканадаўства аб свабодзе інфармацыі запатрабаваў раскрыць планы дзеянняў у выпадку нападу зомбі. На падрыхтоўку афіцыйнага адказу даецца 20 працоўных дзён,адзначае The Daily Telegraph.
«Паглядзеўшы некалькі фільмаў пра ўварванне зомбі, я пераканаўся, што гатоўнасць да гэтага ва ўладаў нездавальняючая, і таму ўлады ўсіх населеных пунктаў каралеўства павінныя гэтым занепакоіцца», — напісаў у сваім запыце усхваляваны грамадзянін.
У эфіры мясцовай радыёстанцыі кіраўнік
«Што да зомбі, наколькі я памятаю план… на жаль, нічога там такога няма на гэтую тэму», — больш стрымана растлумачыла Вает у эфіры BBC.
Яна паведаміла, што гарадская рада, згодна з законам, абавязаная адказваць на ўсе пытанні. «Вам гэта можа здацца блазенствам і бязглуздым марнаваннем часу, але для некаторых людзей гэта сапраўды нешта значыць», — адзначыла прадстаўніца ўладаў.
Магчыма, ангельцу не варта так турбавацца — іншыя падданыя брытанскай каралевы, хоць і жывуць у іншай частцы свету, ужо распрацавалі ва ўніверсітэце Атавы матэматычную мадэль нападу жывых мерцвякоў і абароны ад іх.