Генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Анатоль Капскі паведаміў колькі атрымліваюць яго футбалісты.

Віктар Ганчарэнка - унікальны трэнер - зарабляе 15 тысяч даляраў за месяц.

Віктар Ганчарэнка - унікальны трэнер - зарабляе 15 тысяч даляраў за месяц.

«Журналісты хочуць адкрытасці? Калі ласка. Два найбольш высокааплатных чалавекі ў нашай камандзе зарабляюць па $ 15 тыс. у месяц. Гэта галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка і форвард Віталь Радзівонаў, — кажа А.Капскі. — Гэта вельмі годныя людзі. Мала хто будзе спрачацца, што Ганчарэнка — найлепшы трэнер у гісторыі суверэннага айчыннага футбола. Не хацелася б тут сутыкаць адзін з адным розныя віды спорту, але ўсё ж. У нас другасны хакеіст у менскім „Дынама“ атрымлівае значна больш, чым наш галоўны трэнер. Кажуць, хакеісты выступаюць у КХЛ, якая з’яўляецца міжнароднай лігай. Але ж і мы выступаем, прычым даволі паспяхова, у еўракубках. Сярод камандаў, якія дабраліся да 1 / 16 фіналу Лігі Еўропы, БАТЭ быў самым небагатым клубам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?