Затрыманы міліцыянт, які ў 2009 годзе нядбала паставіўся да сваіх абавязкаў і не зняў адбіткі пальцаў у чалавека, які ў цяперашні час з'яўляецца абвінавачваным па справе аб выбуху ў мінскім метро. Аб гэтым паведамілі ў праваахоўных органах.

Гэты супрацоўнік органаў унутраных спраў стаў фігурантам асобнай крымінальнай справы.

Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў 11 красавіка бягучага года. У выніку тэракту 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?