«Вы ведаеце цану слову, заўсёды робіце ўсё ад Вас залежнае, каб прынесці карысць нашай дзяржаве і беларускаму народу», — такія віншаванні накіраваў Аляксандр Лукашэнка Вячаславу Кебічу, якому сёння споўнілася 75 гадоў.
Лукашэнка і Кебіч былі супернікамі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Яшчэ кіраўнік дзяржавы пазычыў Вячаславу Кебічу здароўя, даўгалецця, разумення родных і блізкіх, міру і дабра.