На хатняй арэне мінскага «Дынама» — стадыёне «Дынама-Юні» у Кунцаўшчыне будуць прадаваць цёмнае і светлае нефільтраванае піва. Прадаваць піва будзе рэстаран «Ракаўскі бровар» (належыць уладальніку «Дынама» Юрыю Чыжу — «НН»).

«Продаж будзе ажыццяўляцца ў намётах „Ракаўскі Бровар“. Гэта робіцца для заўзятараў. Зараз лета, спякота. Заўзятар зможа прыйсці на футбол і набыць сабе не толькі хот-дог, а цяпер яшчэ і піва.

Гэта нармальная практыка: на „Мінск-Арэне“ піва прадаюць ужо даўно, і ўсе задаволеныя», — паведамілі «Еўрарадыё» ў прэс-службе сталічнага клуба.

У рэстаране «Ракаўскі Бровар» кажуць, што будуць прадавацца два гатункі піва: светлае «Грашовае» і цёмнае «Старавіленскае». З коштамі пакуль не вызначыліся. Па словах супрацоўніка рэстарана, на стадыёне піва, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць танней, чым у самым рэстаране (14 тысяч рублёў за 0,5 літра піва). На продаж піва «Ракаўскі бровар» атрымаў спецыяльны дазвол.

«Хутчэй за ўсё, распіваць можна будзе за столікамі. А ці можна будзе праходзіць з півам на трыбуну, будзе вырашаць міліцыя. Адразу за металашукальнікамі стаяць нашы намёты. У адным з іх будуць прадаваць разліванае нефільтраванае піва. Набываць піва можна будзе на працягу ўсяго матчу «, — паведаміў супрацоўнік рэстарана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?