Каля двух гадзін ночы пры здзяйсненні развароту ў 1,3 км ад берага ў раёне пасёлка Ратамка рулявы не справіўся з кіраваннем і яхта перавярнулася. У ёй знаходзіліся пяцёра чалавек: трое мужчын і дзве дзяўчыны. Самы малады з хлопцаў змог самастойна дабрацца да берага. Астатнія засталіся сядзець на дне перавернутага судна. З берага малады чалавек выклікаў экстраную службу МНС.

Ратавальнікі на двух лодках даставілі пасажыраў яхты на бераг. Ніхто з іх не мае патрэбаў у шпіталізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?