Міколу Статкевіча перавялі ў калонію ў Шклове (п. Маладзёжны, ІК-17, 213014). Цяпер палітык знаходзіцца на карантыне.
Нагадаем, што 26 мая суддзя Людміла Грачова (суд Ленінскага раёна Мінска) пакарала палітыка 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Шклове адбывае пакаранне адзін з фігурантаў справы 19 снежня Дзмітрый Новік, асуджаны на 3,5 гады турмы. У свой час у шклоўскай калоніі сядзелі Зміцер Дашкевіч і Мікола Астрэйка.