У МУС не вяключаюць павелічэння лічбы.

«Сёння мерапрыемствы па высвятленні арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі працягваюцца», — паведаміў Радыё «Свабода» часовы выканальнік абавязкаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

Суды над затрыманымі ўчора, 12 чэрвеня, кіроўцамі пад час страйку на памежным пераходзе «Брузгі», пакуль адкладаюцца. Справа ў тым, што ў Гродзенскім раённым судзе не аказалася сёння суддзяў – паводле атрыманай інфармацыі ўсе яны знаходзяцца на розных выязных паседжаннях. Паводле папярэдніх звестак, учора ў Брузгах АМАПам былі затрыманыя 15 чалавек. На мяжу, заблакаваную аўтамабілямі, прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, аднак, перамовы з пратэстоўцамі, якія патрабавалі скасаваць указ Прэзідэнта ад 11 чэрвеня пра абмежаванне вывазу паліва, завяршыліся ўрэшце брутальным разгонам і затрыманнямі кіроўцаў, паведамляе spring96.org

Як паведамілі «Нашай Ніве» у РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, усе затрыманыя падчас акцыі пратэсту 12 чэрвеня на пункту пропуску Брузгі знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання. Чакаюць, калі за людзьмі прыедзе машына, якая адвязе іх у суд.

Судзіць затрыманых будуць у Гродзенскім раённым судзе (вул. Даватара, 2/1).

Праваабаронцы паведамляюць, што суд сёння не адбудзецца. Па іх інфармацыі, усе суддзі знаходзяцца на выязных пасяджэннях. У самім судзе не змаглі нічога пацвердзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?