Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў лічбы знешняга гандлю Беларусі за 2010 год. Гэтыя звесткі - ледзь адзіная магчымасць даведавацца, па якіх цэнах закупляецца замежная прадукцыя і прадаецца айчынная.

У прыватнасці, гэта датычыцца кошту венесуэльскай нафты, які нібыта з'яўляецца камерцыйнай тайнай.

Упершыню грамадства даведалася пра прыблізны цэннік Чавеса год таму. Выявілася, што ў маі 2010 годзе кошт пробнай тоны нафты складаў $656.
У агульную суму быў уключаны і кошт дастаўкі венесуэльскага паліва ў Беларусь. Шлях ад Каракаса да Мазыра дадаваў да кожнай тоны нафты каля $90.

Згодна з новымі дадзенымі, агулам за 2010 год было пастаўлена 1,8 мільёна тон венесуэльскай нафты, якія абыйшліся ў $1,15 мільярда. Такім чынам,

адна тона каштуе $638 з улікам дастаўкі.

Нагадаем, што нафта паліва «Санта-Барбара», якое пастаўляецца ў Беларусь, — добрай якасці. У параўнанні з расійскім палівам, з венесуэльскага атрымаецца больш нафтапрадуктаў.

Што да кошту расійскай нафты, то 13 мільёнаў тон каштавалі $5,6 мільярда. Значыцца,

тона суседскай нафты абыйшлася бюджэту ў 2010 годзе ў $431.
label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?