У суботу, 11 чэрвеня, каля 16 гадзін 30 хвілін у возеры ля вёскі Капачы пад Смаргонню захлынулася43-гадовая жанчына, якая кінулася ў ваду ратаваць дзяцей.
Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра расказаў: вялікае і глыбокае возера Капачы знаходзіцца на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі. У суботу жанчына, жывёлагадоўца гаспадаркі, са сваім мужам, дачкой, пляменнікам і яго сынам адпачывалі на беразе.
Па словах Мікалая Кіндры, кампанія дарослых выпівала, дзеці, хлопчык з дзяўчынкай, плавалі на надзіманым матрацы. Раптам ветрам матрац стала адносіць у супрацьлеглы бок. Усе дарослыя кінуліся ў возера. Матрац з дзецьмі ўдалося прыцягнуць да берага. Выратаваць маці дзяўчынкі не здолелі. Яна захлынулася.