Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Па паўднёвым усходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С, на паўднёвым усходзе да плюс 17°С; максімальная днём плюс 20–26°С.

У Мінску заўтра, 14 чэрвеня, без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–11°С, максімальная днём плюс 21–23°С.

У наступныя двое сутак, 15–16 чэрвеня, па рэспубліцы пахмурна з праясненнямі. 15 чэрвеня ноччу ў паўночных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўночна-заходні, заходні 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С, максімальная днём ад плюс 18°С па паўночным захадзе плюс 27°С па паўднёвым усходзе краіны.

16 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–14°С, максімальная днём ад плюс 17°С па паўночным захадзе да плюс 27°С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?