Оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, 37-гадовы маёр міліцыі загінуў раніцай 11 чэрвеня на чыгуначным мосціку недалёка ад прыпынку «Маладзёжны» ў Смаргоні. Міліцыянера збіў грузавы цягнік.

На месца здарэння а 5-й гадзіне раніцы выязджаў дзяжурны пракуратуры, намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра. Ён расказаў: трагедыя адбылася каля паловы пятай. Па папярэдніх дадзеных, міліцыянер у цывільным адзенні ішоў па чыгуначным мосціку праз рэчку Оксна, па дарожцы, якая побач з рэйкамі.

Цягнік рухаўся з хуткасцю 80 кіламетраў за гадзіну.

Машыніст сігналіў пешаходу, але той не рэагаваў на сігналы.
Па словах Мікалая Кіндры, можна меркаваць, што цягнік зачапіў супрацоўніка райаддзела міліцыі, які атрымаў удар па галаве. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Міліцыя праводзіць службовую праверку. Абставіны і прычыны здарэння высвятляе транспартная пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?