У аўторак, 14 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Гродна нагадваў узятую ў аблогу невялікую крэпасць. Ля галоўнага ўваходу дзяжурыла некалькі дзясяткаў чалавек, а ля чорнага — у разы больш спецназаўцаў, якія хаваліся за рогам будынка ў аўтазаках. Сёння ў Гродне судзілі журналіста Андрэя Пачобута.

 Прысутныя трымаюць спецвыпуск «Glosu z-nad Niеmna», фота Юліі Дарашкевіч.

Прысутныя трымаюць спецвыпуск «Glosu z-nad Niеmna», фота Юліі Дарашкевіч.

 Прысутныя трымаюць спецвыпуск «Glosu z-nad Niеmna», фота Юліі Дарашкевіч.

Прысутныя трымаюць спецвыпуск «Glosu z-nad Niеmna», фота Юліі Дарашкевіч.

 Аксана Пачобут на ганку суда, яе не прапусцілі ў будынак, фота Юліі Дарашкевіч.

Аксана Пачобут на ганку суда, яе не прапусцілі ў будынак, фота Юліі Дарашкевіч.

 фота Юліі Дарашкевіч.

фота Юліі Дарашкевіч.

 фота Юліі Дарашкевіч.

фота Юліі Дарашкевіч.

 фота Юліі Дарашкевіч.

фота Юліі Дарашкевіч.

 Праваабаронцы Іна Кулей, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, фота Юліі Дарашкевіч.

Праваабаронцы Іна Кулей, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, фота Юліі Дарашкевіч.

 Андрэй Пачобут, фота Юліі Дарашкевіч.

Андрэй Пачобут, фота Юліі Дарашкевіч.

 Жонка Андрэя Аксана з дачкой Янай

Жонка Андрэя Аксана з дачкой Янай

 У Яны сёння дзень народзінаў, ёй споўнілася 11 гадоў, яна ганарыцца бацькам.

У Яны сёння дзень народзінаў, ёй споўнілася 11 гадоў, яна ганарыцца бацькам.

Пра тое, што суд будзе закрытым, Пачобут паведаміў жонцы Аксане падчас непрацяглай сустрэчы ў СІЗА. Тады ж ён выказаў меркаванне, што такім чынам улада жадае схаваць ад адкрытага абмеркавання абсурднасць абвінавачанняў. Пажаданне зрабіць пасяджэнне закрытым выказала абласная пракуратура. Аднак родныя да апошняга моманту спадзяваліся, што іх дапусцяць на працэс.

Спадзяванні былі марнымі. Нікога з іх не пусцілі нават за парог.

Толькі маці журналіста змагла на імгненне пабачыць сына, якога прывезлі да суда у вялікім фургоне, поўным супрацоўнікаў міліцыі. Праваахоўнікі пашыхтаваліся ў шэраг, па якім Пачобута прагналі з фургона да чорнага ўваходу ў суд.

Людзям, а іх сабралася ля ўваходу каля пяцідзесяці, не заставалася нічога іншага, акрамя як падтрымаць паплечніка малітвамі і гуканнем «Свабоду». Пазітыўны настрой, аднак, не азначаў надзеі на вызваленне абвінавачанага ў паклёпе і абразе Лукашэнкі.

«Я не веру, што яго адпусцяць. Мой сын зараз увасабляе увесь наш супраціў. Ён будзе стаяць да канца», — гаварыў журналістам бацька Андрэя сп. Станіслаў.
Такой жа думкі прытрымліваецца і Аксана Пачобут: «Ведаеце, я сустракалася з мужам у СІЗА. Ён перакананы, што яго не адпусцяць…
Сёння нашай дачцэ спаўняецца адзінаццаць гадоў. Яна ведае, дзе яе бацька і чаму ён там. І яна ганарыцца ім, тым, што ён робіць».

Міліцыя прысутным ля будынка суда не перашкаджала і нават не звяртала ўвагі на дробныя парушэнні ПДР. Асабліва цікаўныя праваахоўнікі толькі правяралі дакументы ў журналістаў.

«Наша Ніва? Адкуль гэта, з-за мяжы? Не ведаю такой газеты», — заявіў журналісту «НН» адзін такі цікаўны міліцыянт і запісаў сабе ў нататнік усе дадзеныя з пасведчання, а таксама пацікавіўся адрасам сайта газеты.

Мінакі таксама актыўна абмяркоўвалі тое, што адбывалася на вуліцы Даватара. «- Малады чалавек, а што тут такое? — Суд над журналістам. — А за што судзяць? — Пракурор лічыць, што ён абразіў прэзідэнта. — Ой. Значыць трэба ісці дадому…» — падобныя дыялогі гучалі ля суда.

Трошкі яснасці ў ход працэса ўнёс адвакат Аляксандр Бярылаў, які выйшаў з будынка падчас перапынку. «Андрэй выглядае хворым, але трымаецца мужна, актыўна ўдзельнічае ў працэсе. Справу толькі пачынаюць разглядаць, думаю, яна расцягнецца на 2–3 дні. Прабачце, але працэс закрыты і я не магу яго каментаваць», — коратка апісаў ён сітуацыю.

Дарэчы, падчас перапынку родным і некаторым паплечнікам ўдалося пабачыць Андрэя. Яго вывозілі з будынку суда на абед і журналіст нават змог зрабіць спробу прывітаць калег і салідарных з ім гродзенцаў. Што праўда, узнятую ўверх руку з двумя пальцамі міліцыянты хутка апусцілі.

Прывёзшы журналіста ў суд пасля абеду, міліцыянты адразу закрылі агляд родным і журналістам з дапамогай мікрааўтобуса, а самога Пачобута ўвогуле выводзілі з аўтазака, апусціўшы ўніз галаву і завёўшы рукі за спіну.

Пасля перапынку перад уваходам у суд Ленінскага раёна Гродна стала не так шматлюдна. Затое з’явіліся тры маладыя чалавекі, якія спадылба назіралі за прысутнымі, пры гэтым хаваючы свае твары ад відэакамер. Журналісты нават зладзілі ім пастку, спрабуючы завіксаваць твары невядомых маладзёнаў адначасова з некалькіх ракурсаў.

У 16.30 пасяджэнне нечакана завяршылася. Адвакат паведаміў прысутным, што пракурор падаў хадайніцтва аб перапынку да 10 гадзіны 17 чэрвеня (пятніца) для перакваліфікавання абвінавачання. Родныя Андрэя ўспрынялі навіну з палёгкай. Магчыма, новыя абвінавачанні будуць больш лёгкімі.

***

«НН» вяла рэпартаж з месца падзей.

16:22

Судовы працэс на сёння скончаны. Пракурор падаў хадайніцтва аб перафармуляванні абвіначвання. Працэс адновіцца 17 чэрвеня (пятніца) а 10-й гадзіне.

14:19

Пачобута вярнулі ў суд. Жонка і дачка, каб пабачыць мужа і бацьку, перайшлі да чорнага ўвахода будынка. Але міліцыянеры зноў пашыхтаваліся ў шэраг, плюс дадаткова падагналі мікрааўтобус. Андрэя вывелі прыгнуўшы да зямлі і заламіўшы рукі за спіной.

13:08

Абвешчаны перапынак да 14:30. Выйшаў адвакат Андрэя Аляксандр Бярылаў, паколькі суд закрыты, ён не можа раскрыць падрабязнасці. Аднак зазначыў, што Андрэй выглядае хворым, але вядзе сябе вельмі актыўна, спрачаецца, падае хадайніцтвы (праўда, усе яны адхіленыя).

Адвакат выказаў думку, што працэс толькі пачынаецца і, хутчэй за ўсё, працягнецца два-тры дні.

Самога Пачобута вывезлі аўтазакам з суда на час перапынку.

У будынак суда нікога не прапусцілі, нават родных. У тым ліку і жонку Андрэя — Аксану. Сказалі, што яе няма ў спісах. Дзясяткі людзей дзяжураць пад будынкам суда.

Аксана пабачыла змест той паперкі, у якой былі пазначаныя толькі прозвішчы пракурора, суддзі, а таксама экспертаў, якія перакладалі тэксты Андрэя.

Каля будынка сабралася каля 70 чалавек: актывісты не прызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, родныя, журналісты, гродзенскія апазіцыянеры. Сябры СПБ трымаюць у руках партрэты Андрэя.

З іншага боку суда пад’ехаў фургон. Выцягнуўся ланцуг з 10–12 міліцыянтаў, праз які Андрэя Пачобута і завялі ў будынак.

Некаторыя з актывістаў апранулі чырвоныя майкі з надпісамі па-беларуску і па-польску «Свабода!», іншыя трымаюць спецвыпуск газеты «Glos z-nad Niеmna», на якім змешчаны партрэт Андрэя пад загалоўкам: «Пачобут з вязніцы: «Мяне не зламаць».

Некаторыя прысутныя скандуюць: «Свабоду Пачобуту!», «Дэмакратыю!».

Прыехаў старшыня руху «За свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч, ён заяўлены адвакатамі ў якасці сведкі. Мілінкевіч кажа, што ўлады баяцца вольных журналістаў, а не толькі палітыкаў. Таму працэс закрыты, бо доказаў віны Пачобута няма. «Гэта пачатак канца, пачатак агоніі ўлады», — кажа Мілінкевіч.

Кіраўніца Саюза палякаў Анжаліка Арэхва па-ранейшаму ў доме сваякоў, дзе яе заблакавалі. Міліцыянты працягваюць дзяжурыць, яе не выпускаюць. Муж Анжалікі Ігар Банцар быў з раніцы затрыманы каля гарадзенскай кватэры і дагэтуль знаходзіцца ў міліцыі, паведамляе Радыё Свабода.

***

14 чэрвеня (аўторак) у судзе Ленінскага раёна Гродна (вул. Даватара 2/1) пачынаецца разгляд справы журналіста «Gazety wyborczej» ў Беларусі Андрэя Пачобута.
Журналіста вінавацяць у знявазе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 год турмы. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.

Працэс будзе закрытым, аднак дзясяткі паплечнікаў і калег Андрэя збіраюцца прыйсці да будынка суда, а 10-й гадзіне, каб падтрымаць яго. Нягледзячы на закрытасць працэсу, на прысуд зможа патрапіць кожны ахвотны. Суддзя — Віталь Ляцко. Сам Андрэй у лісце да жонкі выказваў пэўнасць, што суд будзе вельмі хуткі, а яго засудзяць на чатыры гады — «каб яна рыхтавалася да горшага».

У Андрэя двое дзяцей. Дачцэ Яне — дзесяць гадоў, сыну Яраславу — крыху больш за год.

***

Крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Пачобута была заведзена 18 сакавіка за артыкулы ў польскай «Gazeta Wyborcza», на сайце «Белорусскій партізан» і ў ягоным блогу. 6 красавіка журналіст быў арыштаваны.

А.Пачобут свядома кінуў выклік КДБ. 8 студзеня журналісту выпісалі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў (удзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня) за подпісам начальніка Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа.

Пачобут сцвярджае, што пры гэтым супрацоўнікі гродзенскага КДБ пагражалі яму і некалькі разоў ўдарылі яго па галаве. Ён падаў скаргу на дзеянні кадэбістаў у вайсковую пракуратуру.

Вынікам настойлівасці журналіста стала серыя праверак і медычных экспертыз.

Хоць пракуратура не пабачыла парушэнняў у дзеяннях КДБ, але камітэтчыкам прыйшлося адказваць на непрыемныя пытанні, а таксама «засвяціць» свае імёны ў прэсе.

КДБ адпомсціла Пачобуту па-свойму: яго затрымалі ў Гродне і даставілі ў Мінск на суд за падзеі 19 снежня, калі ён быў затрыманы. Суддзя абмежавалася штрафам, але справу вярнулі на перасуд. Другі раз упяклі ўжо на 15 сутак.

Адначасова з журналістыкай, Андрэй Пачобут займаецца і грамадскай дзейнасцю: ён адзін з лідараў Саюза палякаў. Па адукацыі ж Пачобут — юрыст, а таксама займаецца вывучэннем польскага антысавецкага руху ў Заходняй Беларусі.

«Аляксандр Рыгоравіч, дарагі ты мой пацярпелы,
за свае словы і ўчынкі я гатовы адказваць, што завецца, па ўсёй строгасці. Як гаворыцца, „мы за цаной не пастаім“.
Спадзяюся, што прыйдзе час і па ўсёй строгасці прыйдзецца адказаць за тое, што адбываецца ў Беларусі апошнія 16 гадоў, і былому прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р.», — публіцыстычна пісаў А.Пачобут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?