Падпісана пастанова ўрада, якой рэгулюецца ўлік асоб, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча. Дакумент 8 чэрвеня падпісаў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Пастанова №734 прынята ў адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2002 года «Аб надзвычайным становішчы» і вызначае парадак уліку асоб, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча, падставы для ўліку, а таксама асоб, адказных за саму працэдуру. Да пастановы прыкладаецца ўзор анкеты.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.