Абвал воданапорнай вежы адбыўся сёння ў вёсцы Каранёўка Гомельскага раёна. У выніку абвалу атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці кіроўца аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паводле словаў відавочцаў, пацярпелы пад’ехаў на тэрыторыю прадпрыемства, дзе знаходзілася воданапорная вежа, выйшаў з легкавога аўтамабіля і стаяў у непасрэднай блізкасці ад вежы. У гэты час воданапорная вежа абвалілася», — растлумачылі ў МНС.

З-пад абломкаў будаўнічых канструкцый мужчыну дасталі відавочцы здарэння. Пацярпеламу аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго ён быў шпіталізаваны.

Паводле ўдакладненых дадзеных МНС, вежа вышынёй 15 м была пабудаваная ў 1984 годзе і магла змяшчаць аб’ём вады 250 куб.м.

Праз здарэнне без вады засталіся мясцовыя школа, дзіцячы садок і больш за 400 домаўладанняў. Цяпер супрацоўнікі ЖКГ праводзяць работы па падлучэнні гэтых спажыўцоў да вады ад свідравін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?