Следчым аддзелам пракуратуры Мінска распачатая справа за замах на забойства (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 139 КК) у дачыненні да 28-гадовага працоўнага ААТ «Керамін»
.

Як расказаў БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, раніцай 13 чэрвеня мужчына ў форменнай вопратцы работніка «Кераміна»

пракраўся ў адміністрацыйны блок фірмовай крамы прадпрыемства на вуліцы Сярова, прайшоў у кабінет загадчыцы і, нічога не кажучы, нанёс ёй нажом удар у шыю. Пакінуўшы нож у ране, пайшоў, сеў у спадарожную машыну і з’ехаў.
Затрымаць падазраванага атрымалася па прыкметах праз некалькі гадзін у горадзе. Ён заключаны пад варту і змешчаны ў рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную лякарню ў Навінках.

Жанчыне — кіроўцу машыны, у якой мужчына ўцёк з месца злачынства, пасля затрымання ён заяўляў, што яму загадана забіваць жанчын. Як адзначыў Сяргей Балашоў, акрамя псіхічнага нездароўя падазраванага правяраюцца і іншыя версіі і матывы ўчынення злачынства.

35-гадовая загадчыца крамы змешчаная ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?